галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ГАЛУЗА ІЛАРЫЁН РЫГОРАВІЧ нарадзіўся 07.04.1899 г. у в. Даргейкі. Заолаг і паразітолаг. Акадэмік Акадэміі навук Казахстана (1946). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951). Доктар біялагічных навук, прафесар (1943). Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1925). 3 1927 г. у Інстытуце заалогіі Казахстана. У 1951–1967 – дырэктар, у 1946–1951 гг. акадэмік-сакратар аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук Казахстана. Навуковыя працы па вывучэнні фауны і экалогіі кляшчоў-пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека, распрацоўцы біялагічнага метаду барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лентаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Памёр 10.10.1977 г.

 

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Галуза Іларыён Рыгоравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 539.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009