галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

БУЦЬЯНАЎ ДАНІЛА ДЗЯМЕНЦЬЕВІЧ нарадзіўся 09.12.1918 г. у в. Хамёнкі. Беларускі вучоны ў галіне эпізааталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1974). Прафесар (1975). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1939). Працаваў у Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. (1947–1954, 1964–1992). У 1973–1988 гг. загадчык кафедры эпізааталогіі акадэміі. Навуковыя працы па патагенезе і імунітэце пры рожы і іншых хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам сельскагаспадарчых жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 538.

2. Пятроў, В. З днём нараджэння! / В. Пятроў, С. Аздуні // Віцебскі рабочы. – 1978. – 9 снеж. – С. 4.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009