галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

АЗГУР ЗАІР ІСАКАВІЧ нарадзіўся 02(15).01.1908 г. у в. Маўчаны. Беларускі скульптар. Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Народны мастак СССР (1973). Народны мастак Беларусі (1944). Правадзейны член Акадэміі Мастацтва СССР (1958). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1948). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1967 гг. і з 1971 гг. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1922—1925), Ленінградскім вышэйшым мастацкім інстытуце (1925—1928), Кіеўскім мастацкім інстытуце (1928—1929). Асноўныя педагогі: М. Керзін, М. Манізер, Р. Бах, У. Лішаў. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1923 г.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, Р. Тагора, Лу Сіня, У. Уітмена, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа "Слава загінуўшым героям" для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (I. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967).

Напісаў мемуары "Незабыўнае", "Тое, што помніцца...", шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва. Памёр 18.02.1995 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азгур Заір // Новыя кнігі. – 2007. – № 10. – С. 24–27.

2. Азгур Заір Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1996. – Т. 1. – С. 154.

3. Азгур Заір Ісакавіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Веlаrussian Union оf Аrtists: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б.А. Крэпак (гал. рэд.)[і інш.]. – Мн., 1998. – С. 15.

4. Азгур Заір Ісакавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 546.

5. Багданава, А. Партрэтны летапіс эпохі / А. Багданава // Роднае слова. – 2008. –  № 1. – С. 99–102.

6. Белоусов, О. Мастер в реальном времени / О. Белоусов  // Советская Белоруссия. – 2002. – 6 дек. – С. 7. 

7. Вайткун, А. Азгур: гуру советской скульптуры / А. Вайтун // Народная газета. –  2008. – 11 верас. – С. 1, 12.

8. Заір Ісакавіч Азгур (1908-1995) // Полымя. – 2007. – № 8. – С. 137–149.  

9. Ільмоўская, І. Мастак, што ажыўляў камень / І. Ільмоўская // Бібліятэка прапануе. – 2008. – № 1. – С. 26–27.

10. Лазука, I. У памяць аб земляку / І. Лазука // Народнае слова. – 1997. – 18 снеж. –  С. 5.   

11. С.Б. Помніцца / С.Б. // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 18 студз. – С. 11.

12. Скапа, У. Ад глiняных чалавечкаў да сапраўдных шэдэўраў / У. Скапа  //  Вiцебскі рабочы. – 1998. – 13 студз. – С. 4.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009