галоўная  >  прыдзвінскі край  > віцебск >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

АРЛОЎ ІВАН АЛЯКСЕЕВІЧ нарадзіўся 10 лістапада 1902 г. у Віцебску, ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944).

У Чырвонай Арміі з 1922 г. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1936), быў начальнікам палітаддзела акадэміі, начальнік аддзела Палітупраўлення РСЧА, начальнік Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. ваенкам знішчальнага авіякорпуса, член Ваеннага савета ППА краіны, Заходняга, Паўночнага, Цэнтральнага франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 г. у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР.

Памёр 2 верасня 1980 г.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў Іван Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 1. - С. 484.

2. Арлоў Іван Аляксеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 522.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010