галоўная  >  прыдзвінскі край  > віцебск >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

АРЛОЎ АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ нарадзіўся ў 1908 г. у Віцебску, беларускі скульптар. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1929). Член Віцебскага філіяла Аб'яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1929—30). Удзельнічаў у скульптурным афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фашысцкім канцлагеры ў 1942 г.

Асноўныя творы: бюст М. Чарнышэўскага для Дома ўрада, бюст М. Фрунзе і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў, гарэльеф “Жыццё піянераў” і інш.

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 1. - С. 483.

2. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 523.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010