галоўная  >  прыдзвінскі край  > віцебск >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

АЛЬТШУЛЕР СЯМЁН АЛЯКСАНДРАВІЧ, расійскі фізік, стваральнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму. Нарадзіўся 24 верасня 1911 г. Член-карэспандэнт АН СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Скончыў Казанскі універсітэт (1932), дзе працаваў з 1934 г. (з 1954 загадчык кафедры). У 1977—83 гг. член Прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР.

Навуковыя працы па магнітнай радыёспектраскапіі, электронным парамагнітным рэзанансе, тэорыі парамагнетызму. Прадказаў (разам з І.Я. Тамам; 1934) наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў велічыню. Адкрыў (разам з Б.М. Козыравым і С.Г. Саліхавым; 1948) звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. Прадказаў акустычны парамагнітньі рэзананс (1952; зарэгістраваны як адкрыццё ў 1974), пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў (1966).

Памёр 24 студзеня 1983 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 1. - С. 285.

2. Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 523.

3. Позойский, С.В. Ученые-физики - уроженцы Витебщины / С.В. Позойский  // Фiзiка: праблемы выкладання. - 2005. - № 5 (46). - С. 12.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010