галоўная  >  прыдзвінскі край  > ВІЦЕБСКІ РАЁН > вядомыя ураджэнцы краю >  мастакі >

 

 

ДЗЯГІЛЕЎ ЛЕАНІД ЯКАЎЛЕВІЧ (1940 г.,  в. Сасноўка).

Вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы. Паспяхова скончыў яго i прадоўжыў вучобу ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым  вучылішчы  імя  В. Мухінай  (зараз   Санкт-Пецярбургская мастацка-прамысловая акадэмія). Працягваў вучобу ў acпipaнтуры. Працаваў загадчыкам кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржуніверсітэта. Выкладаў на факультэце дызайну Віцебскага тэхналагічнага універсітэта лёгкай прамысловасці.

Пасля пераезду ў г. Мінск узначальваў Дырэкцыю мастацкіх выстаў Мінкультуры, быў галоўным інспектарам па мастацкай адукацыі Mіністэрства. 3 пачатку 90-х звязаў свой лёс з Акадэміяй мастацтваў: з'яуляўся загадчыкам кафедры інтэр'ера i абсталявання, прарэктарам па навукова-творчай рабоце. Член Беларускага саюза дызайнераў i Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, дарадца Беларускай акадэміі архітэктуры.

Удзельнік шэрага мастацкіх выстаў. На яго рахунку - шмат артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў   у   архітэктуры,   метадычных   прац   па   мастацкай адукацыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мастак і педагог // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 8 верас. – С. 12.

2. У інтэр’еры часу і асяроддзя // Культура. – 2000. – 9-15 верас. – С. 3.

 

мастакі

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010