галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  > прырода >  запаведнікі, заказнікі, паркі >

 

 

батанічны заказнік лынтупскі  >

 

Утвораны паводле рашэння Пастаўскага райвыканкама 14 верасня 1994 года. Плошча 1122 га.

Заказнік размешчаны на ўсход ад вёсак Рынкяны і Янанішкі і на захад ад в. Вейсішкі. На поўначы мяжа праходзіць па дзяржаўнай граніцы з Літвой.

Лясны масіў прадстаўлены шыракаліста-хваёвымі лясамі з лесаўтвараючым пародным складам сасны, яліны, дуба, ясеня, вяза, клёна, бярозы, асіны, алешыны. Асноўныя насаджэнні вяза гладкага і шурпатага размешчаны ў пойме ракі. Глебавае покрыва прадстаўлена сніткай, кісліцай, чарніцамі, папараццю, імхамі, крапівай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Магільніцкі, У. Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. – 1997. – 24 мая, 7 чэрв., 18 чэрв.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2008