галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  > прырода >  запаведнікі, заказнікі, паркі >

 

 

РЭСПУБЛІКАНСКІ ГІДРАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ШВАКШТЫ”  >

 

Утвораны 25 верасня 1996 года. Плошча 5603 га. Ахоўваемая тэрыторыя ўлічвае межы вадазбору ракі Страча і экалагічна гарманіруе з цэнтрам аховы ландшафтнага запаведніка Блакітныя азёры. Цэнтрам заказніка з’яўляецца возера Малыя Швакшты, якое разам з возерам вялікія Швакшты ўтварае адзіную гідралагічную сістэму, што аб’ядноўвае вадаёмы, вадатокі, балотны масіў “Пурвіны”. Буйныя масівы забалочаных і сухіх лясоў займаюць больш 60% тэрыторыі. Рэльеф заказніка ў асноўным нізінны.

Пад ахову ўзяты комплекс папуляцый такіх рэдкіх і знікаючых відаў вышэйшых сасудзістых раслін, як тайнік сэрца- і яйцападобны, ладзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, марошка прыземістая, бяроза карлікавая, прымула вясенняя.

На тэрыторыі заказніка выяўлена знаходжанне 129 відаў наземных пазваночных, што складае 41,2% жывёл гэтай групы ў фауне Беларусі. Іх асновы складаюць 4 віды лягушак, па 2 віды трытонаў і жаб, часночніца, 2 віды яшчарак, вераценніца, гадзюка, вуж. Гняздзіцца не менш 10 відаў птушак (малая чайка, гогаль, бугай вялікі, журавель шэры, кулон, балотная сава, лебедзь-шыпун, рэмез, цвыркун салаўіны, пустальга), якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Вядомы выпадкі з’яўлення арлана белахвостага.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Магільніцкі, У. Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. – 1997. – 24 мая, 7 чэрв., 18 чэрв.

2. Швакшты // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И.И. Пирожника. – Мн., 2007. – С. 615.

 

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008