|
возера лучай
>
Лучай
(Лучайскае)
– у басейне Мядзелкі, каля в. Лучай. Плошча 2,51 км2.
Даўжыня 3,9 км, максімальная шырыня 1,45 км, максімальная
глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 19,1 км2.
Схілы вышынёй да 7 — 18 м. Маецца 6 астравоў плошчай 9 га. Схілы
катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдні і
паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на
поўначы, захадзе і паўночным захадзе невысокія ўчасткі (3–5 м)
чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. У паўночна-заходняй і
паўднёвай частцы возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна
забалочаныя, на поўначы і поўдні месцамі тарфяністыя, участкамі
сплавінныя.
Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком.
Дно плоскае, 6 астравоў агульнай плошчай 0,09 км2.
Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая
паласа пясчаных адкладаў. Моцна зарастае, шырыня паласы
прыбярэжнай расліннасці 30–200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м;
паўночна-заходні заліў зарос цалкам. На ўсходзе ўпадае ручай з
Лісіцкага возера, на захадзе выцякае р.
Лучайка.
ЛІТАРАТУРА
1.
Лучай // Блакітны скарб Беларусі :
энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С. 262.
2. Лучай
// Пракаповіч, І. Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага
раёна / І. Пракаповіч. – Наваполацк, 2000. – С. 27–28.
3. Лучай
// Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И.И.
Пирожника. – Мн., 2007. – С. 304.
4. Лучай
// Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал. : І.П.
Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 3. – С. 223–224. |