галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  > прырода >  водныя рэсурсы >

 

возера лісіцкае  >

 

Лісіцкае –  возера ў басейне Лучайкі каля в. Лучай. Плошча 0,85 км2. Даўжыня 1,65 км, максімальная шырыня 0,75 км, максімальная глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Вадазбор 6,25 км2. Схілы катлавіны вышынёй 8–10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Зарастае каля 20% плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае, на захадзе выцякае ручай у возера Лучай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лісіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С. 254.

2. Лісіцкае возера // Пракаповіч, І. Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна / І. Пракаповіч. – Наваполацк, 2000. – С. 26.

3. Лісіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 3. - С. 190-191.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008