галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  > прырода >  водныя рэсурсы >

возера вялікія швакшты  >

 

Возера Вялікія Швакшты Вялікія Швакшты (Вялікая Швакшта) – у басейне Страчы, за 8 км на паўднёвы захад ад возера Нарач. Плошча 9,56 км2. Даўжыня 4,2 км, максімальная шырыня 3,4 км, максімальная глыбіня 5,3 м. Вадазбор 94,2 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, параслі хмызняком, на паўночным усходзе пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м. Злучана пратокай з воз. Малыя Швакшты.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вялікая Швакшта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 1. – С. 520.

2. Вялікія Швакшты // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С. 130–131.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2008