рака
мядзелка
>
Мядзелка
– правы
прыток Бірвіты. Выцякае з возера Мядзел. Асноўныя прытокі
Лучайка, Вінгра. Па
даўжыні ў Пастаўскім раёне яна знаходзіцца на другім
месцы пасля Галбіцы,
саступаючы ёй 11 км. Працягнулася Мядзелка з поўдня на
поўнач ад возера
Мядзел да р. Бірвіты (прыток Дзісны) на
50 кіламетраў. Перапад
вышыняў вярхоўя і нізоўя ў межах раёна складае 25 м,
ухіл рэчышча – 0,8 м/км. Вышэй
Паставаў сярэдняя
шырыня рэчышча мае адзнаку 10 м пры
глыбіні каля 1,5 м.
Ніжэй рэчка становіцца шырэйшай і ў месцы ўтокаў у Бірвіту
мае шырыню каля 25 м і глыбіню каля 2 м. Шырыня
даліны вагаецца ад 250 да 400 м.
Сярэднегадавы расход
вады ў вусці 6 м3/с. Сток вады
зарэгуляваны. У
Паставах і Манькавічах ёсць запруды з млынам, вышэй
якіх знаходзяцца значныя па памерах
вадасховішчы. Пад
час паводкі перавышэнне ўзроўня вады
над межанню ў ніжнім
цячэнні 1,5 м, максімальнае 2,1 м
(1956 г.). Мядзелка
працякае праз такія населеныя пункты, як г. Паставы, в.
Манькавічы, Хацілы, Волахі, Заброддзе,
Курты, Русакі,
Валодзькі, Турлы, Целякі, Койры, Маскалішкі, Ракіты.
ЛІТАРАТУРА
1.
Мядзелка // Блакітны скарб Беларусі :
энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С.
293–294.
2. Рака
Мядзелка :
[фатаздымак]
// Паставы=Pastavy
: фотаальбом / склад. М.С. Міхайлава ; фота Ю.Г. Осіпава,
І.В. Цапеліка, С.М. Плыткевіча. – 2-е выд., са змянненнямі.
– Мн., 2008. – [С. 57].