галоўная  >  прыдзвінскі край  >  сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > героі савецкага саюза > 

 

 

Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч нарадзіўся 21.03.1916 г. у в. Воўсішча Сенненскага павета, цяпер в. Воўсцішча Сенненскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1944).

Скончыў Латыгальскую сямігодку, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. 3 1937 г. у apмii. Скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча пагранічных войск (1940). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г., маёр. У 1943 г. начальнік штаба 940-га стралковага палка 262-й стралковай дывізіі.

Вызначыўся ў верасні 1943 г. у баях за вызваленне Смаленшчыны: з узводам аўтаматчыкаў і 2 узводамі 45-мм гармат зайшоў у тыл ворага, завязаў бой, у выніку якога былі захоплены 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 18 аўтамашын, 3 рацыі, 40 вінтовак, забіта каля 200 гітлераўцаў. Мацюшоў загінуў у баі 19.09.1943 г.

Яго імем названа Латыгальская школа ў Сенненскім раёне.

 

Літаратура  

1. Ермашкевіч, П. З кагорты герояў / П. Ермашкевіч // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 30 сак. –  С. 3. 

2. Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 298–299.

3. Салаўёў, Н. У бой вёў начальнік штаба / Н. Салаўёў // Ленінская іскра (Сянно). – 1983. – 1 верас. – С. 2.

4. Сіткін, В. Неўміручасць / В. Сіткін // Віцебскі рабочы. – 1974. – 16 крас. – С. 3.

 

 

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009