галоўная  >  прыдзвінскі край  >  лёзненскі раён >  вядомыя ўраджэнцы краю > героі савецкага саюза > 

 

 

Мацкевіч  Ігнацій  Вікенцьевіч нарадзіўся 15(28).05.1912 г. у в. Завольша Сенненскага павета, цяпер у Лёзненскім раёне. Герой Савецкага Саюза.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1942 г. У 1943 скончыў Уладзівастоцкае пяхотнае вучылішча. Камандзір роты 109-га стралковага палка (74-я стралк. дывізія, 13 армія, Цэнтр. фронт) лейтэнант Мацкевіч адным з першых 22.09.43 пераадолеў Днепр у р-не в. Калыбань (Брагінскі р-н Гомельскай вобл.). Замацаваўшыся на правым беразе, 4 дні адбіваў з ротай контратакі праціўніка, чым садзейнічаў пераправе падраздзяленняў батальёна. Асабіста падбіў 2 танкі. Быў двойчы паранены. Загінуў у баі 26.09.1943 г.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 16.10.43 пасмяротна. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны I ст. Пахаваны ў в. Абалонне Каропскага р-на Чарнігаўскай вобл.

 

Літаратура  

1. Даніленка, В. “Герояў подзвігі бессмяротныя” / В. Даніленка // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1978. – 1 ліп.

2. Мацкевич Игнатий Викентьевич // Неман. – 1967. - №8. – С. 19.

3. Пахолкіна, Л. Крок у бессмяротнасць / Л. Пахолкіна // Віцебскі рабочы. – 1981. – 22 кастр.

 

 

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008