галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  > вядомыя ўраджэнцы краю > героі савецкага саюза >

 

Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч нарадзіўся 08.06.1921 года ў в. Бушмін Талачынскага раёна ў сялянскай сям’і. З 1944 года М.С. Камельчык, камандзір звяна гвардзейскага штурмавога авіяпалка, гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў. Удзельнік Парада Перамогі. Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).

 Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін г. Познань. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, двумя ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

 

 

 

Літаратура  

1. Акулаў, П. Крылаты волат / П. Акулаў // Віцебскі рабочы. – 1979. – 23 лют.

2. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 12 сак.

3. Камельчык, М. Ключ ад Берліна / М. Камельчык // Віцебскі рабочы. – 1990. – 8 мая.

4. Салаўёў, М. Характар, народжаны мужнасцю / М. Салаўёў // Настаўніцкая газета. – 1977. – 29 кастр.

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008