галоўная  >  прыдзвінскі край  > Геральдыка > 

г. Орша > 

 

ГЕРБ І ФЛАГ Г. ОРША >

 

Герб і флаг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 г. № 84.

 

АПІСАННЕ ГЕРБА

У блакітным поліі барочнага шчыта – срэбны крыж, ніжэй якога – залаты паўмесяц рагамі ўверх.

 

АПІСАННЕ ФЛАГА

Прастакутнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. На 1/4 вышыні ў ніжняй частцы па ўсёй даўжыні палотнішча праведзена блакітная паласа, над якой месціцца другая блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/4 ніжняй. Адлегласць паміж палосамі роўная шырыні вузкай паласы. У верхняй частцы палотнішча ў белым полі па цэнтры – выява герба, які накладваецца на палосы ніжняй часткі.

 

Як сведчыць энцыклапедыя, Орша ўпершыню згадваецца ў « Аповесці мінулых гадоў» у 1067 г. як Ръша, але, хутчэй за ўсё, мелася на ўвазс рака Аршыца. Горад, ерагодна, пабудаваны ў 1101 – 1116 гг. князем Глебам Мінскім.

3 1320-х гг. – Орша ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнае ўладанне. 3 1560-х – цэнтр павета. У першай палове XIV ст. у сувязі з прыгранічным размяшчэннем горада вялікім князем Ал ьгердам збудаваны аршанскія гарадскія ўмацаванні, у 1398 – 1407 гг. па ўказе князя Вітаўта на месцы гарадзішча быў пабудаваны каменны Аршанскі замак. Падчас шматлікіх войнаў XVI ст. Орша неаднаразова руйнавалася, таму ў 1611 – 1614 гг. была вызвалена ад дзяржаўных падаткаў. У XVII ст. Орша была адным з найбуйнейшых мастацкіх цэнтраў Беларусі, тут атрымалі развіццё 26 відаў рамёстваў. Горад меў гандлёвыя сувязі з Расіяй, Польшчай, Прыбалтыкай, быў транзітным цэнтрам, пачатковым пунктам вялікага гандлёвага шляху, які праходзіў па тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з усходу на захад.

У 1620 г. Орша атрымала магдэбургскае права і, адпаведна, герб. Кавалерскі крыж на ім сімвалізуе мужнасць, гераізм, адвагу. Паўмесяц – здавён вядомы сімвал Багародзіцы. Знак паўмесяца, скіраваны вострымі рожкамі ўверх, сімвалізуе наданне жыццю магчымасці вольнага распаўсюджвання і бясконцага развіцця, а таксама ахаванне гэтага жыцця ад уплыву згубных сіл. Гэты знак ёсць ні што іншае, як чаша Грааля, у якой захоўваецца эліксір жыцця.

Герб Оршы – адзін са старэйшых у рэспубліцы і належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

На флазе шырокая і вузкая блакітныя палосы сімвалізуюць дзве ракі – Днепр і Аршыцу, на зліцці якіх і быў заснаваны горад. Блакітны і белы колеры адпавядаюць асноўнай каляровай гаме герба, сімвалізуюць ваду і прыналежнасць да Белай Русі.

 

Герб г. Орша   Флаг г. Орша

 

ЛІТАРАТУРА

1. Агеева, А. Якi герб нам блiжэй? //  Аршан. газ. –  2000. –  11 мая. –  С.3.

Магдэбургскае права i першы герб Оршы

2. Адамушко, В.И. Гербы и флаги Беларуси / В.И. Адамушко, М.М. Елинская. – Мн., 2006. – С. 77–78.

3. Бородовский, П. Чему нас учит история //  Аршан. газ. –  1999. –  28 верас. –  С. 2.

Автор излагает свою версию происхождения герба г. Орша 1620 г.

4. Г. Орша // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 63–64.

5. Зноў пра наш герб :  [г. Оршы.] // Аршан. газ. –  1999. –  9 верас. –  С. 2.

Пра герб г. Оршы. Есць верш "Роздум пра Аршан. герб"

6. Лютынскі, В. Геральдычныя сімвалы Оршы / В. Лютынскі // Телеком-экспресс (Орша). –  2008. – 11 дек. – С. 7.

Пра герб і флаг горада.

7. Маркевіч, М. На сесіі гарсавета дэпутатаў [зацверджаны праект Палажэння аб гербе і сцягу Оршы] / М. Маркевіч // Аршанская газета. – 2002. – 16 крас. – С. 2.

8. Петрушин, В. Гербы Оршы //  Витеб. курьер. –  2001. –  16 окт. –  С.3.

9. Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мн., 1998. – С. 210.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010