Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН  >  эканоміка >  Буйнейшыя прадпрыемствы >

 

ААТ “Талачынскі масларобча – сыраробчы завод” >       

 

У адным з цэхаў масларобча-сыраробчага заводаААТ “Талачынскі масларобча–сыраробчы завод” спецыялізуецца на вытворчасці сметанковага масла і сычужных сыроў.

Штодзень у гандлёвую сетку горада і на прадпрыемствы грамадскага харчавання паступае 2–2,5 тоны малака. Прыёмка малака на заводзе поўнасцю механізавана. Уведзена новая лінія па разліве малака.

Сэрца прадпрыемства – сыраробчы цэх. У апошнія гады выпускаюцца такія віды сыроў, як “Талачынскі традыцыйны”, паўцвёрды “Белыя росы”, рассольныя “Сулугуні” і “Малдаўскі”.      

Прадукцыю завода ведаюць за межамі Беларусі.

 

ЛІтаратура

1. Маціеўскі, М. Тут вырабляюць прадукцыю толькі з натуральнай сыравіны / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. – 2004. – 24 ліп.

2. Орловский, А. Эликсир жизни / А. Орловский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 14 чэрв.

3. Цялятка, А. Растуць рады ўдарнікаў / А. Цялятка // Віцебскі рабочы. – 1983. – 15 лістап.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008