галоўная  >  прыдзвінскі край  > пастаўскі раён  > эканоміка >  буйнейшыя прадпрыемствы >

 

аат “ПАСТАЎСКІ малакаЗАВОД” >       

 

Прадукцыя ААТ "Пастаўскі малаказавод"Гісторыя завода пачынаецца з 1939 года. Пастаўскі малаказавод – адно са старэйшых прадпрыемстваў Беларусі. Улічваючы, што ў зоне быў узведзены магутны Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, завод збіраліся закрываць. Гэта не надта радавала. I завод пачаў змагацца за выжыванне. Стаўка была зроблена на якасць. Укаранілі спачатку сістэму ІСО-9001, а потым і ХАСП, міжнародную сістэму бяспекі харчовых прадуктаў. Пачалі займацца вытворчасцю сыроў. Устанавілі балгарскую лінію і па новай тэхналогіі сталі выдаваць паўцвёрдыя сыры і рулеты "Раніца” , "Пікантны" і іншыя. Потым узвялі новы цэх па вырабе цвёрдых сыроў, такіх як "Расійскі", "Галандскі", "Манастырскі", "Букавінскі". Запускаецца ў вытворчасць фірменны сыр "Тызенгауз", над якім працавалі доўгі час майстры сумесна з Беларускім навукова-даследчым інстытутам і асабіста прафесарам сыраробства К.В. Аб'едкавым.

У 2005 годзе прадпрыемства рэалізавала спажыўцам разнастайнай прадукцыі амаль на 17 мільярдаў рублёў, рост да папярэдняга года склаў 21%. Высокая канкурэнтаздольнасць яе пацвярджаецца 35-працэнтным ростам экспартных паставак, якія ў агульным аб'ёме рэалізацыі прадукцыі на канец года склалі 45%. Прыбытак за год чакаецца ў межах аднаго мільярда рублёў. Завод не ведае праблем з рэалізацыяй прадукцыі. У гандлёвую сетку раёна, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў яна дастаўляецца па заяўках гандлю і іншых надзейных партнёраў.

 

ЛІтаратура

1. Гарлуковіч, Т.Г. Малыя, ды ўдалыя / Т.Г. Гарлуковіч ; гутарыў У. Сауліч // Вiцебскi рабочы. –  2006. – 12 снеж. – С. 2.

2. Пастернак, Т. Натуральные продукты от "Поставы городка" / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 26 чэрв. – С. 5.

3. Хількевіч, У. "Паставы–гарадок" жыве і змагаецца / У. Хількевіч // Звязда. – 2006. – 28 студз. – С. 8.

4. Юхно, И.У. "Поставы–городок" – гарантия качества / И.У. Юхно ; беседовала С.С. Потенкова //  Вiцебскi рабочы. – 2007. – 21 ліп. – С. 3.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008