ААТ “ВАРАПАЕЎСКІ ДАК” >
Працоўная
біяграфія Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната
неразрыўна звязана з гісторыяй развіцця і станаўлення
краіны. Пройдзены шлях адзначаны шматлікімі набыткамі.
Былі на ім і спад вытворчасці, колькаснае змяншэнне
калектыву. Але камбінат пры ўсіх эканамічных цяжкасцях і
складанасцях заставаўся адным з вядучых прадпрыемстваў
Пастаўшчыны. 3 1944 па 1960 гады яго ўзначальвалі Б.I.
Паляжаеў, Ф.Г. Воранаў, А.I.
Мандрык,
I.Ф.
Баранаў, М.К. Фабрыцкі, Д.А. Траянаў, Н.Г. Кавалёў. У
70–х–80–х гадах вялікі ўклад у развіццё вытворчасці,
стварэнне сацыяльнай сферы ўнеслі М.М. Каровін і С.М.
Пляшкун. У наступны перыяд на чале калектыву былі Ч.М.
Пляшкун, Л.I.
Іванін, У.Ф. Статкевіч. 3 красавіка 2000 года дырэктарам
камбіната працуе А.С. Седзюкевіч.
Нягледзячы на змяняемасць кіраўніцтва, на прадпрыемстве
пастаянна заставаўся касцяк з ліку рабочых,
інжынерна–тэхнічных работнікаў, якія праяўлялі
ініцыятыву, былі ў пастаянным пошуку, прадаўжалі і
прымнажалі склаўшыяся традыцыі. Для дзесяткаў, соцень
жыхароў гарадскога пасёлка, бліжэйшых населеных пунктаў
дрэваапрацоўчы камбінат стаў пастаянным месцам работы,
другім домам. Тут працавалі і працуюць сем'ямі. Сярод іх
дынастыі Арэхваў, Каралеўскіх, Радчанкаў, Сыгулаў,
Смаленскіх, Седзюкевічаў, Гапонаў і іншых.
У
першым паўгоддзі 2004 года аб'ём таварнай прадукцыі ў
супастаўных цэнах узрос у параўнанні з адпаведным
перыядам мінулага года на 8,1 %. У агульным аб'ёме
таварнай прадукцыі на долю мэблі з масіву прыпадае 33 %,
больш паловы яе ідзе на экспарт. Вырабамі варапаеўскіх
мэбельшчыкаў "под старину", убачыўшы асобныя яе ўзоры на
адной са сталічных выстаў, зацікавіліся дзве фірмы з
Францыі. На сённяшні дзень ужо асвоена і адпраўлена ў
замежную краіну 25 узораў мэблі.
ЛІтаратура
1.
Жучко, Н. Эффект "искусственного старения" / Н.
Жучко // Рэспубліка. – 2005. – 26 жн. – С. 2.
2.
Сауліч, У. Варапаеўская чараўніца / У.
Сауліч // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 20 студз. – С. 15.
3.
Тулбусов, А. Европейцам нравится "Белорусская
хата" / А. Тулбусов // Витьбичи. – 2004. – 6
мая. – С. 1.
|