галоўная  > прыдзвінскі край Талачынскі раён > культура > дамы і палацы культуры. мастацкая самадзейнасць >

 

 

Народны клуб майстроў і мастакоў-аматараў “Талака”

 

Сям’я СтанкевічаўПрацуе з 1992 года на базе раённага Дома рамёстваў. У 1999 годзе клубу прысвоена званне “народны”. Кіраўніком клуба з’яўляецца вядомы скульптар, рэзчык па дрэве, мастак Юрый Віктаравіч Палякоў. Удзельнікам клуба з'яўляецца Кірэеў А.Б. – народны майстар па выцінанцы Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

 У клубе прадстаўлены ўсе віды традыцыйнай і сучаснай мастацкай творчасці: саломапляценне, ткацтва, разьба па дрэве, лозапляценне, корнепластыка, аплікацыя з саломкі, жывапіс, фларыстыка, макрамэ. Клуб – удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў: Міжнароднага фестывалю  ”Звіняць цымбалы і гармонік”, Рэспубліканскага фестывалю “Сівая легенда”, Рэспубліканскай ярмаркі “Дажынкі–2002”, Дзён культуры Віцебскай вобласці ў г. Мінску.  Штогод удзельнікаў клуба запрашаюць на Міжнародны фестываль мастацтваў  “Славянскі базар у Віцебску”. Неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі Лаўрэатаў (5 дыпломаў). Сям'я Станкевічаў атрымала дыплом Лаўрэата на абласным свяце сямейнай творчасці “Сям’я Прыдзвіння”. Юрый Палякоў – лаўрэат  Рэспубліканскага пленэра па скульптуры.

 

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008