галоўная  > прыдзвінскі край Талачынскі раён > культура > дамы і палацы культуры. мастацкая самадзейнасць >

 

 

Народны кінавідэаклуб "летапіс"

 

Чарговае пасяджэнне клуба "Летапіс"Кінастудыя «Летапіс» створана ў 1965 годзе на базе Талачынскага ГДК. У 1983 годзе  ёй прысвоена званне народнай. У 1990 годзе прынята ў члены Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ААН з прадстаўленнем права карыстання сімволікай гэтай міжнароднай арганізацыі. Кіраўнік – Леановіч Аляксандр Мікалаевіч. У 1999 годзе кінастудыя пераўтворана ў кінавідэаклуб. Больш за 20 стужак было паказана па рэспубліканскім і абласным тэлебачанні. У архіве клуба больш за 130 дакументальных каротка- і поўнаметражных фільмаў. Кінавідэаклуб з’яўляецца ўдзельнікам 45 Міжнароднага кангрэса кінааматараў і 48 Сусветнага фестывалю непрафесійнага кіно “УНІКА-86” Кінавідэаклуб мае граматы і дыпломы за ўдзел ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах аматарскіх фільмаў.

 

літаратура

1. Махтадуй, Т. Так пишется летопись / Т. Махтадуй // Советская Белоруссия. – 2000. – 12 мая.

2. Шнэйдар, А.А. Летапіс раёна вядзе кінастудыя / А. Шнэйдар // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 649–650.

 

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008