галоўная  > прыдзвінскі край Талачынскі раён > культура > дамы і палацы культуры. мастацкая самадзейнасць >

 

 

Народны тэатр талачынскага гдк 

 

Народны тэатр Талачынскага ГДК. Сцэна са спектакля па п'есе Л.Філатава  “Сказ про Федота-стрельца удалого молодца”Гісторыя тэатра  пачынаецца з 20-х годоў ХХ стагоддзя. Яго ўдзельнікі выступалі ў хатах-чытальнях з агітспектаклямі. У ліку заснавальнікаў тэатра былі Пляшко П.Ц., Шыбека Д.П., Кударэнка І.Р., Каролька В.Ф. У 1971 годзе тэатру было прысвоена званне “народны”. За гады існавання тэатрам было пастаўлена звыш 50 спектакляў. Рэжысёрамі тэатра былі Савік А.І., Гурыновіч В.І. З 1979 года рэжысёр тэатра – Святлана Мікалаеўна Васільева, выпускніца Мінскага інстытута культуры. Калектыў з’яўляецца Дыпламантам Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (1985 г.), Дыпламант абласнога фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральная вясна – 2004” у рамках Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”.

 

літаратура

1. Бірукоў, В. Рэжысёр народнага... / В. Бірукоў // Віцебскі рабочы. – 1991. – 27 сак.

2. Мазур, А. Захапленне, што «асвяжае» душу / А. Мазур // Культура. – 2005. – 17 23 снеж.

3. Сяўковіч, Г. Паводле даўніх вадэвіляў / Г. Сяўковіч // Тэатральная Беларусь. - №4. – С. 45 – 47.

4. Мальчэўская, Я. Балючая памяць вайны / Я. Мальчэўская // Віцебскі рабочы. – 1986. – 3 верас.

5. Шнейдер, А. И рукоплещет театральный зал / А. Шнейдер // Белорусская нива. – 1997. – 12 июля.

6. Шнэйдар, А.А. Формула поспеху / А. Шнэйдар // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 648–649.

7. Шпакоўская, Г. Аншлаг, даўжынёй у 80 гадоў / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2003. – 24 мая.

 

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008