галоўная  > прыдзвінскі край Талачынскі раён > культура > асвета >  

 

талачынская сярэдняя школа №1

 

Талачынская сярэдняя школа № 1 заснавана ў 1935 г. Сучасны будынак пастаўлены ў 1957 г. Мае інтэрнат на 40 месцаў для вучняў з навакольных вёсак, гурткі па інтарэсах: тэхнічнай творчасці, ваенна-прыкладны, спорту, турысцкі, вязання, харавы, фотасправы і іншыя, клуб інтэрнацыянальнай дружбы «Глобус».

Апорная школа раёна па некалькіх кірунках вучэбна-выхаваўчай работы. У 1945—1976 гг. дырэктарам школы працаваў заслужаны настаўнік БССР I.I. Жураўскі. У розныя гады школу скончылі Л.А. Навумава — Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня калгаса імя У.І. Леніна Талачынскага раёна, I.I. Аскерка — галоўны металург аднаго з заводаў у Маскве, узнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў, А.Л. Рымкевіч — інструктар ЦК КПСС, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, кандыдат тэхнічных навук Я.I. Сакалоўскі, вядомы хірург, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР В.А. Ржэуцкі і інш.

 

літаратура

1. Башарымаў, М. Быць маленькім сонцам... / М. Башарымаў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 13 сак.

2. Бірукоў, В. Нешта большае, чым урокі / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2007. – 7 сак.

3. Маціеўскі, М. Моманты ісціны педагагічных набыткаў / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. – 2003. – 25 чэрв.

4. Мяснікаў, А. Прызванне / А. Мяснікаў // Віцебскі рабочы. – 1969. – 15 кастр.

5. Шнэйдар, А.А. На шляху да ведаў / А. Шнэйдар // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С.593596.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008