галоўная  >  прыдзвінскі край  > браслаўскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

РАМЁСТВЫ  >

 

Этнаграфія Браслаўшчыны

 

Музей традыцыйнай культуры з'яўляецца ўстановай, якая даследуе і прапагандуе народную культуру Браслаўшчыны, а таксама праводзіць навучанне асобным рамёствам, найбольш характэрным для рэгіёна. Музей створаны на базе Дома рамёстваў, які працаваў з 1995 г. Экспазіцыя адкрыта ў 1997 г. (навуковая канцэпцыя — Г. Падалян, К. Шыдлоўскі, мастацкае рашэнне — В. Зінкевіч). Ён размешчаны на беразе воз. Дрывяты ў будынку былога млына — помніка архітэктуры пач. XX ст., узведзены з бутавага каменя і чырвонай цэглы. Да будынка млына прымыкаюць дадатковыя збудаванні, утвараючы і прадстаўнічы комплекс. У іх плануецца размясціць раздзелы традыцыйнай кухні і «Заезны двор».

Браслаўскі музей традыцыйнай культурыІнтэр'ер асноўнага будынка падзелены на тры ўзроўні, якія аб'ядноўваюцца каскадамі лесвіц і агульным аб'ёмам, аздобленым балюстрадамі і жырандолем кавальскай працы. Стэнды з экспанатамі размяшчаюцца побач з адкрытымі майстэрнямі, інтэр'ер якіх дапаўняюць і ўзбагачаюць асноўныя экспазіцыі.

Комплекс, прысвечаны пляценню, змяшчае старажытныя прыстасаванні для пляцення, знойдзеныя пры археалагічных раскопках, найлепшыя па якасці выканання этнаграфічныя рэчы (кублы, гарцы, сумкі), выкананыя з розных матэрыялаў, а таксама вырабы вядомых майстроў пляцення: П. Карэніка (Слабодка), I. Краўчонка (Суднікі), I. Дварэцкага (Ахрэмаўцы), К. Лук'янца (Браслаў), У.І. Чэркаса (Слабодка).

Экспазіцыя «Разьбярства Браслаўшчыны» прадстаўлена вырабамі такіх адметных майстроў, як П. Зяляўскі (Сдабодка), К. Лапкоўскі (Далёкія), I. Шпаковіч (Браслаў).

У ткацкай майстэрні, побач з заснаванымі вясковымі кроснамі і прыладамі, звязанымі з апрацоўкай лёну, воўны, можна ўбачыць разнастайныя вырабы ткачых Браслаўшчыны: посцілкі (дымкі, кілімы, наборкі, паласавікі), ручнікі, дарожкі, паясы. Іх аўтарамі э'яўляюцца: А. Чапулёнак (Браслаў), Г. Супровіч (Даўблі), Г. Плясун (Слабодка). Экспануюцца таксама адноўленыя спецыялістамі музея комплексы жаночага адзення ХІІ–ХІІІ, ХІХ - пач. XX стст.

Майстэрня рукадзелля аздоблена калекцыямі распісных велікодных яек, выцінанак (ажурных узораў, выразанак на паперы), а таксама вырабамі ў тэхніцы абрэзкавага шыцця.

У асобным памяшканні размешчана ганчарная майстэрня. На стэндах прадстаўлены старажытная кераміка (аскепкі вырабаў жалезнага веку, рытуальныя гаршчкі XIXII стст., кафля і посуд XVI-XVII стст., калекцыя этнаграфічнай керамікі першай паловы XX ст., матэрыялы пра вядомую ганчарку Н. Кузьмінову (Браслаў).

Музей традыцыйнай культуры мае выдатную выставачную залу, у якой выстаўляюцца калекцыі з фондаў аб'яднання, праводзяцца мастацкія выставы і традыцыйная выстава народнага мастацтва Браслаўшчыны «Калядныя ўзоры».

Экскурсіі па музеі адметныя тым, што яны знаёмяць не толькі з экспазіцыяй і інтэр'ерам майстэрань, а і тым, што супрацоўнікі дэманструюць асобныя моманты тэхналогій рамёстваў.

Працуе клуб самадзейных мастакоў “Ля возера” .

 

   ЛІТАРАТУРА

1. Зборнік прац навуковых супрацоўнікаў аб’яднання за 2001 г. / уклад. К. Шыдлоўскі. – Браслаў, 2002. – С. 4 – 21.

2. Ильина, М. Талант в наследство / М. Ильина // Советская Белоруссия. – 1989. – 10 нояб.

3. Каб не памерклі традыцыі, каб жыло майстэрства // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К.В. Велічковіч [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 638 – 643.

4. Кадет, Г. Каменный цветок Бейнара / Г. Кадет // Белорусская нива. – 1992. – 1 сент.

5. Казюлі, Е. Майстры Браслаўшчыны / Е. Казюлі // Віцебскі рабочы. – 1988. – 5 студз.

6. Касцень, А. Партыя капелюшоў / А. Касцень // Звязда. – 1995. – 5 верас.

7. Касцюкевіч, С. Дзейнасць народных майстроў Браслаўшчыны / С. Касцюкевіч // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853-1926) 7-8 мая 2003 года / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2003. – С. 5052.

8. Каталог ручнікоў / уклад. А. Выжыкоўская. – Браслаў, 2000. – 28 с.

9. Лабачэўская, В. Ручнікі старавераў / В. Лабачэўская // Браслаўская звязда. – 1998. – 11 сак.

10. Лукьянова, Н. Всё дело в шляпе / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2000. – 24 кастр.

11. Свет нашых захапленняў // Віцебскі рабочы. – 1989. – 9 жн.

12. Трапезникова, Л. ... Не только “страна озёр” // Беларускі час. – 2000. – 3 сак.

13. Шпакоўская, Г. Тадзюткавы скрыпкі / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2000. – 10 чэрв.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009