галоўная  >  прыдзвінскі край  >  браслаўскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

ДАМЫ І ПАЛАЦЫ КУЛЬТУРЫ. МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ  >

 

Браслаўскі раённы клубУ Браслаўскім раёне працуюць 73 установы культуры, з іх :

- дамоў культуры – 17 (сельскіх 15, ГДК – 2),

- клубаў – 14,

- клубаў–бібліятэк - 2,

- 1 аўтаклуб.

Установы клубнага тыпу абслугоўваюць 549 населеных пунктаў.

Бібліятэчным абслугоўваннем у раёне займаюцца 39 бібліятэк:  у г. Браславе -  цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі, Відзаўскія гарпасялковая і дзіцячая бібліятэкі і 35 сельскіх бібліятэк–філіялаў.

У Браславе працуе навукова–даследчая ўстанова “Браслаўскае раённае абяднанне музеяў”, структура якога ўключае ў сябе:

-  краязнаўчы музей

-  музей традыцыйнай культуры з аддзяленнямі;

-  гатэль “Заезны двор” з карчмой;

- экспазіцыя па гісторыі земляробства і мельніцтва;

- майстэрня традыцыйных відаў рамёстваў (ганчарства, ткацтва, саломапляценне, рукадзелле).

У раёне працуюць: школа мастацтваў у г. Браславе і 4 дзіцячыя музычныя школы (г. п. Відзы, п. Друя, в. Ахрэмаўцы, в. Казяны).

Арганізацыю культурна-масавай работы ў раёне забяспечваюць 299 чалавек, 175 з іх маюць спецыяльную сярэднюю і вышэйшую адукацыю.

Асноўнымі напрамкамі работы ўстаноў культуры Браслаўскага раёна з’яўляюцца: ідэалагічнае і патрыятычнае, прававое выхаванне, прапаганда здабыткаў нацыянальнай культуры, выхаванне любові да роднага краю, экалагічнае, маральна–этычнае, эстэтычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Пры Дамах культуры і клубах працуюць калектывы мастацкай самадзейнасці: хары, вакальныя групы, фальклорныя калектывы, дзіцячыя танцавальныя калектывы, ансамблі і аркестры народных інструментаў. Яны дастойна дэманструюць сваё выканаўчае майстэрства на розных сцэнах і пляцоўках як у Браслаўскім раёне, так і за яго межамі. У раёне дзейнічаюць 9 народных калектываў. Пры Браслаўскім РДК працуюць: народны тэатр, народны хор ветэранаў, народны ансамбль беларускай песні “На панадворку”, які прымае ўдзел у святах беларускай культуры ў краінах замежжа, народны тэатр гульні “Лёлі”, удзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Пры Дрысвяцкім сельскім Доме культуры працуе народны фальклорны ансамбль “Вярба” - удзельнік фестывалю беларускай песні ў Польшчы. Пры Ахрэмаўскім сельскім Доме культуры арганізаваны народны ансамбль беларускай песні “Сябрына” - актыўны ўдзельнік раённых святаў і фестываляў. У Цэнтры дзіцячай творчасці працуе Узорны дзіцячы аркестр народных інструментаў.

 

 Народны ансамбль беларускай песні “На панадворку”

 Народны ансамбль беларускай песні “Сябрына” пры Ахрэмаўскім сельскім Доме культуры

 Народны тэатр гульні “Лёлі”

 Народны тэатр пры Браслаўскім РДК

 Народны фальклорны ансамбль “Вярба” пры Дрысвяцкім сельскім Доме культуры

 Народны хор ветэранаў пры Браслаўскім РДК

 Узорны дзіцячы аркестр народных інструментаў у Цэнтры дзіцячай творчасці

 

Ужо 38 гадоў у Браславе штогод праводзіцца свята самадзейнай мастацкай творчасці, фестываль “Браслаўскія зарніцы”, удзел у якім прымаюць не толькі калектывы мастацкай самадзейнасці Браслаўскага раёна, але і госці з суседніх раёнаў Віцебскай вобласці, самадзейныя калектывы з Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама прафесійныя мастацкія калектывы з Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бразюль, Г. Прэм’ера ўдалася / Г. Бразюль // Браслаўская звязда. – 1995. – 3 чэрв.

2. Бялусь, А. З творчым натхненнем / А. Бялусь // Браслаўская звязда. – 2003. – 11 кастр.

3. Бялусь, А. Пасля Гродна – у Польшчу / А. Бялусь // Браслаўская звязда. – 2002. – 15 чэрв.

4. Бялусь, А. Спіс “народных” папоўніўся / А. Бялусь // Браслаўская звязда. – 2001. – 28 кастр.

5. Ганкина, В. Сохраняя традиции Браславской земли / В. Ганкина // Рэспубліка. – 2000. – 10 чэрв.

6. Дзянісаў, М. Культработнікі падвялі вынікі / М. Дзянісаў // Браслаўская звязда. – 2006. – 15 лют.

7. Іванова, Т. Не спыняючыся на дасягнутым / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2003. – 5 лют.)

8. Клішкоў, Д. І святкавалі, і вучыліся / Д. Клішкоў // Браслаўская звязда. – 2002. – 19 кастр.

9. Корсак, Т. Запрашае клуб “Ветэран” / Т. Корсак // Віцебскі рабочы. – 1988. – 3 сак.

10. Маляўка, Я. Браслаўскія зарніцы / Я. Маляўка // Віцебскі рабочы. – 1968. – 29 чэрв.

11. Мушыкля, Т. Завяршылі тыдзень маці / Т. Мушыкля // Браслаўская звязда. – 2002. – 23 кастр. Свята ў Опсаўскім СДК.

12. Палулех, З. Калі душа спявае... / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2007. – 28 сак.

13. Палулех, З. На сцэне – “Лёлі” / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2000. – 15 лістап.

14. Пашкевіч, Т. Дзень польскай культуры / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2006. – 13 верас.

15. Пашкевіч, Т. Здабыткі бібліятэкараў / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2002. – 2 лют.

16. Праздник вдохновения и надежды // Витьбичи. – 1997. – 10 июня.

17. Региональный праздник “Браслаўскія зарніцы” // Витебская область : справочно-представительский альбом / Витебский областной исполнительный комитет. – Витебск, 2005. – С. 64.

18. Сіўко, Ф. Каб памяталі, адкуль пайшлі / Ф. Сіўко // Віцебскі рабочы. – 1992. – 17 сак.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009